Прафілактычную гутарку правёў у Жлобінскім ЗВЭС прадстаўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях

29.07.2026 начальнік Жлобінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Міхайлавіч буслаў правёў сустрэчу з калектывам Жлобінскага занальнага вузла электрасувязі і правёў прафілактычную гутарку.

Асноўныя тэмы: Пажарная бяспека, аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі (АПА), бяспека на вадаёмах.

Мэта-павысіць дасведчанасць супрацоўнікаў аб прадухіленні НС і сфармаваць адказнае стаўленне да бяспекі.

Супрацоўнікі атрымалі адказы на пытанні, падзякавалі за сустрэчу і пацвердзілі, што будуць прытрымлівацца рэкамендацый.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/gomel/prafilaktychnuyu-gutarku-pravyou-u-zhlobinskim-zves-pradstaunik-rayonnaga