Старт юбілейнага лета: у Віцебску адкрываецца XXXV "Славянскі базар"!

Сёння наш паўночны рэгіён Беларусі афіцыйна становіцца культурнай сталіцай. У гэтым годзе легендарны Міжнародны фестываль мастацтваў святкуе сваё 35-годдзе.

"Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 20 ліпеня.

Форум мастацтваў даўно стаў візітнай карткай Рэспублікі Беларусь. На працягу 35 год ён аб'ядноўвае краіны і развівае дыялог культур.

У эпіцэнтры грандыёзнай падзеі "Белтэлекам" - Генеральны партнёр юбілейнага форуму і традыцыйна - афіцыйны інтэрнэт-партнёр фестывалю.

Як адзначыў дырэктар Віцебскага філіяла "Белтэлекам" Дзмітрый Казак:
"З кожным годам партнёрства "Белтэлекам" са "Славянскім базарам" становіцца ўсё мацней, аб'ядноўваючы лічбавыя тэхналогіі і высокае мастацтва.

Асаблівая ўвага - Міжнароднаму прэс-цэнтру, каб акрэдытаваныя журналісты маглі кругласутачна і без затрымак трансліраваць свету атмасферу свята».

«Белтэлекам»! Твой аператар! Твае магчымасці!


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/start-yubileynaga-leta-u-vicebsku-adkryvaecca-xxxv-slavyanski-bazar