Мастацтва аб’ядноўваць: «Белтэлекам» - генеральны партнёр XXXV «Славянскага базару ў Віцебску»
Ужо на наступным тыдні Віцебск зноў сустрэне гасцей галоўнай культурнай падзеі лета - XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У гэтым годзе «Белтэлекам» выступіць генеральным партнёрам юбілейнага форуму.
Фестываль, які даўно стаў візітнай карткай Беларусі, зноў аб’яднае зорак эстрады, творчыя калектывы і маладых выканаўцаў з розных краін. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 16 ліпеня на сцэне Летняга амфітэатра.
Шматгадовае супрацоўніцтва «Белтэлекама» са «Славянскім базарам» пастаянна мацнее і развіваецца. У статусе «афіцыйнага інтэрнэту фестывалю» кампанія забяспечвае сувязь і надзейную інфраструктуру для арганізатараў і ўдзельнікаў свята.
У дні фестывалю Віцебская філія «Белтэлекам» правядзе цікавыя мерапрыемствы і, вядома, парадуе гасцей рознымі актыўнасцямі і сюрпрызамі.
«Славянскі базар» больш за тры дзесяцігоддзі захоўвае лепшыя традыцыі і адкрывае новыя імёны, а галоўнае - нязменна падтрымлівае дыялог культур паміж народамі і краінамі. «Белтэлекам» адчыняе магчымасці для зносін і сяброўскіх сувязяў, што адлюстроўвае слоган кампаніі «Твой аператар. Твае магчымасці»!
«Славянскі базар у Віцебску» - час мастацтва, музыкі і зносін. Усіх удзельнікаў і гасцей фестывалю чакаюць незабыўныя эмоцыі, яркія ўражанні і натхняльныя моманты!
Падрабязная інфармацыя і квіткі - на афіцыйным сайце https://fest-sbv.gck.by/.
Да сустрэчы ў Віцебску!