Гомельскі філіял прыняў удзел у абласным семінары па пытаннях жыццезабеспячэння насельніцтва
У Рэчыцы прайшоў абласны семінар "Iнфармацыйнае суправаджэнне вырашэння пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва". У мерапрыемстве прыняў удзел Гомельскі філіял РУП "Белтэлекам".
Рэчыцкім ЗУЭС у рамках семінара было арганізавана спецыяльнае дэма-месца, дзе прадставілі паслугі «Відэакантроль» і «Відэааналітыка». Наведвальнікі маглі асабіста азнаёміцца з функцыяналам і ацаніць магчымасці тэхналогій для павышэння ўзроўню бяспекі і аптымізацыі маніторынгу розных аб'ектаў. Інтэрактыўная пляцоўка выклікала жывую цікавасць у прысутных і дазволіла наглядна ўбачыць патэнцыял лічбавых рашэнняў для задач жыццезабеспячэння насельніцтва.