Выязны прыём першага намесніка міністра Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь пройдзе ў Пружанах
11 чэрвеня 2026 года з 15:00 да 16:00 ў Пружанскім участку паштовай сувязі Брэсцкага філіяла РУП "Белпошта" першы намеснік міністра Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Ткач Павел Мікалаевіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне 8 (01632) 3-09-75.
Жыхары Пружанскага раёна змогуць задаць пытанні, якія закранаюць дзейнасць у галіне сувязі (паштовай і электрасувязі) і лічбавага развіцця.
Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8 (01632) 3-09-75
у працоўныя дні з 09:00 да 14:00.
Месца правядзення прыёму:
Пружанскі УПС
г.Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 12, кабінет начальніка УПС