«Белтэлекам» адкрыў новыя аб’екты сувязі ў Гомельскай вобласці

Зусім нядаўна мы віншавалі жыхароў Калінкавічаў з адкрыццём абноўленага офіса продажаў, а зараз спяшаемся парадаваць чарговымі добрымі навінамі: у мае «Белтэлекам» адкрыў адразу тры аб’екты сувязі ў Гомельскай вобласці!

 У Рэчыцы свае дзверы расчыніла першая крама BeltelecomShop. Жыхарам горада стаў даступны шырокі асартымент тэхнікі і электронікі на выгадных умовах – у растэрміноўку да 24 месяцаў. Запрашаем за пакупкамі па адрасе: г. Речыца, вул. Р. Шырмы, д. 30, ЗГЦ «GLOBAL MARKET», 1-ы паверх.

Жыхароў Калінкавічаў таксама парадавалі запускам новай крамы BeltelecomShop. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел дырэктар Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам» Сяргей Дзям’янчык і прадстаўнікі Калінкавіцкага райвыканкама. Больш за 500 найменняў тэхнікі, ад разумных памочнікаў да сучасных гаджэтаў, чакаюць вас па адрасе:  г. Калінкавічы, вул. 50 гадоў Кастрычніка, д. 83, ЗГЦ «GLOBAL MARKET», 2-і паверх.

Пасля маштабнай рэканструкцыі прыняў першых наведвальнікаў абноўлены офіс продажаў у горадзе Ветке. Фірменная лакацыя, размешчаная на вул. Савецкай, 4, прапануе высокі ўзровень сэрвісу і камфортныя ўмовы для кансультацый і хуткага падключэння паслуг.

— Мы пастараліся, каб абноўлены офіс стаў не проста кропкай продажаў, а месцам, дзе кожны кліент можа хутка і з камфортам вырашыць любое пытанне, — адзначыў кіраўнік Веткаўскага ўчастка электрасувязі.

Мы пастаянна развіваем сетку офісаў продажаў і гандлёвых кропак, каб нашы паслугі былі даступныя ў любым кутку краіны. Заўсёды рады бачыць вас у сучасных аб’ектах сувязі «Белтэлекам»!

Больш фатаграфій з урачыстых мерапрыемстваў – у нашым Тэлеграм-канале. Падпісвайцеся, каб быць у курсе!

IMG_256


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-adkryu-novyya-abekty-suvyazi-u-gomelskay-voblasci