«Беларусь – Радзіма мужнасці. Подзвігу прысвячаецца...»

Напярэдадні вялікага свята – Дня Перамогі – тэлеканал «ЯСНАе ТV» прапануе пранізлівы відэапраект «Беларусь – Радзіма мужнасці. Подзвігу прысвячаецца...» У выкананні нашых супрацоўнікаў гучаць несмяротныя вершы Р. Гамзатава, Р. Раждзественскага, А. Вярцінскага, М. Джаліля, Э. Асадава, К. Сіманава, Р. Барадуліна.

Паэтычныя радкі расказваюць пра боль разлук і радасць сустрэч, пра мужнасць, выпрабаванні і, вядома ж, пра святую, доўгачаканую Перамогу!

Праз паэзію мы звяртаемся да тых, хто коштам неверагодных намаганняў абараніў свабоду і незалежнасць роднай зямлі.

Кожны верш – гэта даніна павагі пакаленню пераможцаў, напамін пра сілу духу і нязломную волю нашага народа ў гады цяжкіх выпрабаванняў.

Усе відэасюжэты – даступныя па спасылцы.  

стихи 1

стихи 2


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/belarus-radzima-muzhnasci-podzvigu-prysvyachaecca