«Белтэлекам» праводзіць акцыі да Дня Перамогі
Да Дня Перамогі кампанія «Белтэлекам» праводзіць акцыі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
9 мая «Белтэлекам» прадастаўляе інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны бясплатныя міжгароднія тэлефонныя размовы (званкі па Рэспубліцы Беларусь).
Бясплатныя міжгароднія тэлефонныя размовы прадастаўляюцца ў перыяд святкавання Дня Перамогі з 00.00 гадзін да 24.00 гадзін 9 мая 2026 года аўтаматычным спосабам з кватэрных тэлефонаў, абанентамі якіх з’яўляюцца наступныя фізічныя асобы:
- Героі Савецкага Саюза;
- поўныя кавалеры ордэна Славы;
- удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны;
- інваліды Вялікай Айчыннай вайны;
- асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943–1945 гадах;
- асобы, узнагароджаныя ордэнамі і (або) медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
- асобы, якія працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абаронных збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгункі і аўтамабільных дарог;
- члены экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрніраваныя ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых дзяржаў;
- асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда», і асобы, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда»;
- інваліды з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або вынікамі ваенных дзеянняў.
Даведачную інфармацыю па прадастаўленні бясплатных міжгародніх тэлефонных размоў можна атрымаць па тэлефоне 153.
Умовы акцыі не распаўсюджваюцца на размовы з абанентамі сотавых рухомых сетак і карыстанне платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі, арганізаванымі па міжгароднім прынцыпе.
Па традыцыі «Белтэлекам» штогод працягвае тэрмін дзеяння акцыі «Дзень Перамогі з ZALA», у рамках якой інваліды і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны могуць бясплатна падключыцца да базавага пакета «Стандарт ТБ» эфірнага ТБ ZALA і базавага пакета «Прэм’ера» інтэрактыўнага ТБ ZALA і карыстацца паслугай без абаненцкай платы.
Падключэнне новых абанентаў да паслуг тэлебачання ажыццяўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.
Даведачная інфармацыя – у офісах продажаў і па тэлефоне 123.