Гомельскі філіял прымае ўдзел у вясновых кірмашах горада Гомеля

Супрацоўнікі аддзела продажаў Гомельскага ЗВЭС прынялі актыўны ўдзел у кірмашы ў мікрараёне Сельмаш горада Гомеля! У Гомелі на кірмашах можна купіць усё для дачы. Традыцыйныя кірмашы выхаднога дня ўжо некалькі тыдняў праводзяцца ў Гомелі. 

Пакуль слупок тэрмометра расце з кожным днём, усё больш дачнікаў вяртаецца на свае прысядзібныя ўчасткі. Тэхніка для дома і дачы карыстаецца попытам, а шырокі асартымент тавараў ад "Белтэлекам" дапамагае зрабіць аптымальны выбар па цане і якасці.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/gomel/gomelski-filiyal-prymae-udzel-u-vyasnovykh-kirmashakh-gorada-gomelya