Evika! аднаўляе акцыю «Больш зараду – больш бонусаў»
З 20 красавіка 2026 года аднаўляецца бонусная праграма для ўладальнікаў электракараў. Цяпер, зараджаючы электрамабіль на ЭЗС Evika!, фізічныя асобы змогуць не толькі атрымаць бонусныя балы, але і зноў аплачваць імі зарадную сесію.
Умовы налічэння балаў засталіся ранейшымі і залежаць ад тыпу зарадкі:
- пераменным токам (павольная) – 1 бал за 25 кВт∙г;
- пастаянным токам (хуткая) – 0,5 бала за 25 кВт∙г.
- Пры зарадцы больш, чым на 25 кВт∙г, бонусныя балы налічваюцца прапарцыйна.
Кожны бонусны бал – гэта 1 кВт∙г зарадкі. Назбіраўшы на бонусным рахунку PowerBank пэўную колькасць бонусных кВт∙г, можна аплаціць імі зарадную сесію. Спісанне бонусных балаў магчыма толькі ў рамках змяшанай аплаты за адну зарадную сесію, пры якой грашовыя сродкі за 1 кВт∙г спісваюцца з асноўнага балансу прыкладання Evika!, а астатнія сродкі спісваюцца з бонуснага рахунку «PowerBank» прыкладання Evika!. У электронным чэку спісаныя бонусныя балы адлюстроўваюцца ў выглядзе зніжкі да агульнай сумы плацяжу. Аплата зарадных сесій толькі бонуснымі баламі не прадугледжана.
Тэрмін захавання бонусных балаў на рахунку «PowerBank» – 6 месяцаў. Па заканчэнні гэтага часу нявыкарыстаныя балы спісваюцца.
Усе адрасы ЭЗС Evika! прадстаўлены на сайце evika.by.
Evika! жадае ўсім электрамабілістам прыемных і выгадных паездак!