Гомельская вобласць. Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.
02.04.2026 з 09.15 да 15.00 на тэрыторыі Мазырскага, Ельскага, Калінкавіцкага, Петрыкаўскага раёнаў будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Мазыр абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Культура, радыус-ФМ, Радыё Гомель.
У выпадку завяршэння работ раней пазначанага тэрміну, праца перадатчыкаў будзе адноўленая.
Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.