Віншаванне дырэктара філіяла з Днём жанчын!
Мілыя дамы!
Сардэчна віншую Вас З Днём жанчын - 8 сакавіка!
Жадаю Вам як мага больш радасных момантаў,
прыемных сюрпрызаў, кветак, сонца, святочнага настрою!
Няхай Вашы родныя і блізкія будуць заўсёды для Вас надзейнай апорай,
а ў Вашых дамах пануе мір і дастатак!
Хай кожнае імгненне дорыць вясновыя пачуцці:
цяпло, радасць, гармонію і любоў!
З найлепшымі пажаданнямі,
Дырэктар Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам"
Дзмітрый Казак