Удзельніцамі форуму " СЕРАДА "сталі выдатныя прадстаўніцы Віцебскага філіяла"Белтэлекам"!

Форум працоўнай моладзі "СЕРАДА", прысвечаны Году беларускай жанчыны, праходзіў у Першамайскім раёне Віцебска.

Удзельнікамі раённага маладзёжнага форуму "СЕРАДА " сталі 80 прадстаўніц прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Першамайскага раёна горада.

На пяці тэматычных кластарах з працоўнай моладдзю сустрэліся кіраўнікі прадпрыемстваў, эксперты ў галіне маркетынгу, дызайну, камунікацыі, выкладчыкі віцебскіх ВНУ.

Вынікі вялікага раённага форуму "СЕРАДА " эксперты і ўдзельнікі падвялі ў Палацы спорту.

На дыялогавай пляцоўцы маладыя спецыялісты прэзентавалі работы, якія рыхтавалі разам з куратарамі, падзяліліся ўражаннямі аб насычаным дні і зносінах з цікавымі людзьмі.

На памяць усім удзельнікам і экспертам уручылі сувенірны туфлік з сімвалічным надпісам "Ідзі да сваёй мары".


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/udzelnicami-forumu-serada-stali-vydatnyya-pradstaunicy-vicebskaga