ГОД БЕЛАРУСКАЙ ЖАНЧЫНЫ!

А якія яны, жанчыны Віцебскага філіяла "Белтэлекам"?
Знаёмцеся - Юлія Кандраценя, інжынер па каштарысных разліках аддзела комплекснага праектавання Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам".

З 2023 года Юлія ўзначальвае першасную арганізацыю Беларускага саюза жанчын Віцебскага філіяла.
- "Для мяне гэта магчымасць «праектаваць» не толькі сеткі, але і добрыя справы. Мая мэта-каб голас жанчыны-працаўніцы з тэхнічнай галіны гучаў упэўнена на дзяржаўным узроўні".

Мы спыталі ў Юліі, у чым, на яе думку, каштоўнасць прафесіі сувязіста:
«"Для мяне самы моцны і эмацыйны момант у працы сувязіста – калі прафесійная дзейнасць перасякаецца з асабістай гісторыяй. Тое, што яшчэ нядаўна было радком у каштарысе, сёння стане часткай маёй роднай вёскі, дзе пражывалі мае бабуля і дзядуля. Гэта вышэйшая форма прафесійнага задавальнення: разумець, што менавіта твой разлік і твой подпіс у праекце дапамаглі зрабіць жыццё землякоў" камфортней».
Ганарымся нашымі супрацоўніцамі!


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/god-belaruskay-zhanchyny-1