У рубрыцы "У сувязі жаночы твар": начальнік службы электрасувязі Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" Чумакова Святлана Генадзьеўна
# У_связи_женское_лицо: пяшчота, сіла, інтэлект...
Начальнік службы электрасувязі Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" Чумакова Святлана Генадзьеўна нарадзілася ў простай беларускай сям'і. Кар'еру пачала ў Гомельскім філіяле ў 2000 годзе, куды прыйшла на працу пасля навучання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту.
Прафесію выбрала па слядах маці. Першая пасада Святланы Генадзьеўны-электрамеханік электрасувязі.
За 25 гадоў прайшла шлях ад электрамеханіка да начальніка службы электрасувязі. 7 гадоў працуе начальнікам службы электрасувязі, адзіная жанчына на гэтай пасадзе ў тэхнічнай службе, чым заслужана ганарыцца. Сваю працу лічыць цікавай і патрабавальнай пастаяннага развіцця.
У 2024 годзе стала старшынёй ГА «БСЖ» у Гомельскім філіяле.