Пачынаем першы працоўны тыдзень у годзе з навінак!

Новы тэставы тэлеканал viju TV1000 Драма пачаў вяшчанне на 53-й кнопцы.

Тэлеканал viju TV1000 Драма запрашае вас у свет далікатных прызнанняў, гарачых пачуццяў і хвалюючых прыгод. Кожны дзень тут ажываюць магія рамантыкі і зачаравальныя гісторыі кахання, натхнёныя культурнымі традыцыямі Бразіліі, Партугаліі, Турцыі, Карэі, Кітая і Аргенціны. Серыялы на viju TV1000 Драма сагрэюць ваша сэрца і падораць рамантычны настрой.

Глядзіце ў:

  • пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV;
  • базавым пакеце "Канапа ТБ"

Прыемнага прагляду!

Сачыце за нашымі навінамі ў Тэлеграм-канале Мінскага філіяла.


Source URL: https://beltelecom.by/node/984284