Падведзены вынікі працы Мінскага філіяла «Белтэлекам»
Сёння на базе Мінскага раённага цэха электрасувязі прайшоў Савет Мінскага філіяла «Белтэлекам» па выніках работы за 2025 год.
У Савеце прыняў удзел першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» Генадзь Мельнікаў і старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі Аляксандр Якаўлеў.
У рамках Савета быў праведзены дэталёвы аналіз дасягнутых вынікаў і вызначаны ключавыя перспектыўныя кірункі дзейнасці прадпрыемства.
Былі сфармуляваны канкрэтныя задачы на будучыя перыяды, накіраваныя на паляпшэнне якасці паслуг і павышэнне эфектыўнасці работы.
Дырэктар Мінскага філіяла Уладзімір Шынкарэвіч уручыў Ганаровыя граматы за шматгадовую добрасумленную працу і дасягнутыя вынікі ў рабоце:
- Начальніку аддзела продажаў Барысаўскага занальнага вузла электрасувязі Андрэю Раманаву;
- Начальніку Мінскага лінейна-тэхнічнага цэха электрасувязі Дзмітрыю Яўсеенка.
Працягваем рухацца далей! Усім паспяховай і плённай працы!