Кенда Аляксандр Мікалаевіч

Кенда
Аляксандр Мікалаевіч
Генеральны дырэктар
Аляксандр Мікалаевіч Кенда нарадзіўся ў 1978 годзе ў г. Іванава Брэсцкай вобласці.
У 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, у 2009-м – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў у 2000 годзе з пасады інжынера электрасувязі дзяржаўнага прадпрыемства «Брэстаблтэлекам». У наступныя гады працаваў на розных кіруючых пасадах у Брэсцкім філіяле РУП «Белтэлекам». У 2009 годзе стаў намеснікам дырэктара, у 2010 годзе – дырэктарам філіяла.
16 лютага 2026 года прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам».
Кіруе дзейнасцю рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» на падставе Статута. Каардынуе работу па пытаннях эканамічнай, камерцыйнай, вытворча-гаспадарчай, рэвізійнай і міжнароднай дзейнасці, бухгалтарскага ўліку, камунікацый з грамадскасцю, нарматыўна-прававога забеспячэння прадпрыемства. Вызначае прыярытэтныя кірункі развіцця вытворчасці як складовай часткі стратэгіі прадпрыемства.
Службовы тэлефон: +375 17 2171005 (прыёмная)