Аляксандр Кенда прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам»

На пасаду генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» прызначаны Аляксандр Кенда. 16 лютага Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Кірыл Залескі афіцыйна прадставіў калектыву прадпрыемства новага кіраўніка.

Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што прафесійны шлях Аляксандра Мікалаевіча непарыўна звязаны з прадпрыемствам, а яго багаты вопыт і глыбокае разуменне вытворчых працэсаў дадуць магчымасць паспяхова выконваць адказныя задачы і прыярытэты развіцця.

У сваім выступленні Міністр адзначыў важную ролю дзяржаўнага аператара электрасувязі ў жыцці краіны:

– «Белтэлекам» – гэта сістэма, ад якой шмат у чым залежаць паспяховае функцыянаванне лічбавай эканомікі і якасць жыцця грамадзян. Сёння неабходна працаваць праактыўна, пераходзячы да апераджальнага развіцця інфраструктуры і сэрвісаў. Асаблівая ўвага – далейшаму ўкараненню правадной сувязі ў малых населеных пунктах.

Кірыл Залескі заклікаў калектыў праяўляць ініцыятыву, шукаць новыя формы і метады працы. У ліку прыярытэтных кірункаў міністр адзначыў павышэнне ўзроўню кліенцкай падтрымкі і сэрвісу: «Да вырашэння кожнага пытання трэба падыходзіць індывідуальна, чуючы ўсіх карыстальнікаў, якім патрэбна якасная сувязь».

Кіраўнік Мінсувязі таксама адзначыў, што «Белтэлекам» аб’ядноўвае каманду прафесіяналаў, дзякуючы чаму захоўвае высокі ўзровень даверу з боку грамадства і дзяржавы.

Аляксандр Кенда, у сваю чаргу, падзякаваў Кірылу Залескаму за аказаны давер і падкрэсліў, што разам з калектывам кампаніі прыложыць максімум намаганняў для дасягнення ўсіх пастаўленых мэт.

Аляксандр Мікалаевіч Кенда нарадзіўся ў г. Іванава Брэсцкай вобласці ў 1978 годзе. У 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, у 2009-м – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачаў у 2000 годзе з пасады інжынера электрасувязі дзяржаўнага прадпрыемства электрасувязі «Брэстаблтэлекам», потым працаваў на розных кіруючых пасадах у Брэсцкім філіяле РУП «Белтэлекам». З 2010 года да прызначэння на пасаду генеральнага дырэктара прадпрыемства ўзначальваў Брэсцкі філіял РУП «Белтэлекам».

IMG_1318


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/alyaksandr-kenda-pryznachany-na-pasadu-generalnaga-dyrektara-rup-beltelekam