Новыя тэхналогіі сувязі ў Бялыніцкім раёне

З пачатку 2026 года супрацоўнікі Бялыніцкага ўчастка электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП "Белтэлекам" працягваюць актыўныя работы па пераключэнні абанентаў на валаконна-аптычныя лініі сувязі (тэхналогію GPON). Гэты крок з'яўляецца важнай часткай стратэгіі кампаніі па мадэрнізацыі інфраструктуры і паляпшэнні якасці сувязі ў рэгіёне.

Замена састарэлых медных ліній сувязі абумоўлена іх значным зносам, што адбівалася на якасці паслуг. Пераход на оптавалакновыя тэхналогіі - гэта не проста замена правадоў, гэта магчымасць для абанентаў атрымаць доступ да сучасных, высокатэхналагічных паслуг сувязі.

«У 2019 годзе мы завяршылі пракладку оптавалакна да ўсіх шматпавярховых дамоў у г.Бялынічы. Наступным крокам стала будаўніцтва сетак GPON для жыхароў прыватнага сектара. Сёння больш за 4,4 тысячы абанентаў ужо скарысталіся перавагамі оптавалакновых ліній. У першым квартале 2026 года плануецца пераключыць на тэхналогію GPON абанентаў у вёсцы Камяніца. Наступным населеным пунктам стане аграгарадок Вішоў», - адзначыў начальнік Бялыніцкага ўчастка электрасувязі Міхаіл Маркаў.

Пераход на тэхналогію GPON забяспечыць абанентам значна больш высокую хуткасць перадачы даных, дазваляючы камфортна карыстацца інтэрнэтам, інтэрактыўным тэлебачаннем, паслугай "Відэакантроль" і іншымі лічбавымі сэрвісамі.

 


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/mogilev/novyya-tekhnalogii-suvyazi-u-byalynickim-rayone