За працу без аварый! Вадзіцелі «Белтэлекама» ўдастоены ганаровых узнагарод напярэдадні прафесійнага свята

Напярэдадні прафесійнага свята, Дня аўтамабіліста і дарожніка, якое штогод адзначаецца ў апошнюю нядзелю кастрычніка, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь па традыцыі адзначыла лепшых вадзіцеляў краіны. У іх ліку – і прадстаўнікі нашага прадпрыемства!

Загадам Міністра транспарту і камунікацый нагрудным знакам «За працу без аварый» узнагароджаны 14 вадзіцеляў РУП «Белтэлекам». Гэта ганаровая ўзнагарода ўручаецца за работу без дарожна-транспартных здарэнняў і парушэнняў Правілаў дарожнага руху і з'яўляецца сведчаннем высокага прафесіяналізму і культуры ваджэння.

Асабліва значна, што 8 нашых калегаў атрымалі ўзнагароду І ступені, а гэта значыць, што іх безаварыйны стаж працы складае не менш за 8 гадоў. Яшчэ 6 вадзіцеляў узнагароджаны знакам II ступені, які ўручаецца пры стажы безаварыйнага ваджэння ад 5 гадоў.

За апошнія 10 гадоў нагруднага знака былі ўдастоены 389 вадзіцеляў РУП «Белтэлекам», з якіх 128 – першай ступені.

Шчыра віншуем калег з заслужанымі ўзнагародамі! Самыя цёплыя віншаванні таксама адрасуем усім, для каго Дзень аўтамабіліста і дарожніка з'яўляецца прафесійным святам. Жадаем моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і рэалізацыі ўсіх намечаных планаў. Няхай дарогі заўсёды будуць камфортнымі і бяспечнымі, а на шляху сустракаецца толькі зялёнае святло!

Дзякуем за вашу працу!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/za-pracu-bez-avaryy-vadziceli-beltelekama-udastoeny-ganarovykh-uznagarod-napyaredadni