Глядзіце «ЯСНАЕ TV» на 13-й, шчаслівай кнопцы!

Паважаныя абаненты!

З 10 кастрычніка 2025 года любімы многімі гледачамі тэлеканал «ЯСНАе TV» зойме новую пазіцыю ў меню ZALA – зараз яго можна знайсці на 13-й кнопцы. Каманда тэлеканала ўпэўнена, што 13-ы нумар стане шчаслівым для «ЯСНАе ТV», і канал па-ранейшаму будзе радаваць гледачоў цікавым кантэнтам.

«ЯСНАе ТV» кругласутачны тэлевізійны канал у фармаце Full HD, заснавальнікам якога з'яўляецца «Белтэлекам». За шэсць гадоў вяшчання ён увайшоў у ТОП-5 самых папулярных каналаў на платформе ZALA, а яго аўдыторыя дасягнула 2,5 мільёна хатніх гаспадарак. Гледачы выбіраюць «ЯСНАе ТV» за разнастайны і якасны кантэнт: ад рэйтынгавых фільмаў і серыялаў да эксклюзіўных спартыўных трансляцый і пазнавальных перадач.

У эфір выйшлі ўжо 17 уласных праграм, уключаючы «Час высокіх тэхналогій», «Мой горад», «Мая Беларусь» і многія іншыя. Візітная картка канала тэматычныя праекты, прысвечаныя інавацыям і сучасным тэхналогіям. «ЯСНАе ТV» стаў пляцоўкай для прасоўвання лічбавага парадку дня, знаёмства з дасягненнямі кампаніі «Белтэлекам», арганізацый сувязі і ўсёй галіны.

Дзякуй, што вы з намі!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/glyadzice-yasnae-tv-na-13-y-shchaslivay-knopcy