Новыя магчымасці для жыхароў і турыстаў: Крычаў далучыўся да дадатку «Мой горад»

Мабільны дадатак «Мой горад» працягвае пашыраць сваю геаграфію. 23 верасня на платформе з'явіўся Крычаў, стаўшы 9-м горадам у Магілёўскай вобласці і 74-м у Беларусі, які аб'яднаў ключавыя паслугі і сэрвісы ў зручным мабільным інтэрфейсе.

Запуск платформы «Мой горад» важны крок у развіцці лічбавай інфраструктуры рэгіёну.

Віталь Паламарчук, начальнік Крычаўскага занальнага вузла электрасувязі:

– Мабільны дадатак «Мой горад» не толькі спрашчае жыццё, але і робіць наш горад больш прывабным для турыстаў. Цяпер дастаткова спампаваць прыкладанне ў App Store або Google Play, каб лёгка арыентавацца ў Крычаве і даведвацца аб яго славутасцях.

«Мой горад» – гэта сапраўдны мабільны памочнік, які адкрывае доступ да мноства гарадскіх рэсурсаў. З яго дапамогай карыстачы могуць:

  • запісвацца на прыём у дзяржаўныя ўстановы;
  • заказваць паслугі камерцыйных кампаній;
  • знаёміцца з навінамі, афішамі культурных і спартыўных мерапрыемстваў;
  • даведвацца рэжым працы розных арганізацый;
  • выкарыстоўваць мноства іншых карысных опцый.

Функцыянал прыкладання ацаніла і каманда «ЯСНАе TV». На тэлеканале выходзіць у эфір трэвэл-блог «Мой горад» з Марынай Грыцук». Тэлевядучая падарожнічае па Беларусі з мабільным дадаткам «Мой горад» і дзеліцца самымі яркімі момантамі. «Разумны навігатар» дапамагае выбудаваць маршрут і падказвае самыя цікавыя лакацыі. У кожнай праграме – унікальныя месцы, захапляльныя гісторыі, кулінарныя традыцыі і «смачныя» знаходкі.

Гледачы ўбачылі ўжо 22 выпускі. Усе яны даступныя на афіцыйным YouTube-канале «Белтэлекам».

Адкрывайце беларускія гарады разам з дадаткам «Мой горад»!

 


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/novyya-magchymasci-dlya-zhykharou-i-turystau-krychau-daluchyusya-da-dadatku-moy-gorad