Выязны прыём у Гомелі

20 жніўня 2025 года з 11:00 да 13:00 намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» Жаркевіч Андрэй Рамуальдавіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Гомельскім філіяле РУП «Белтэлекам» з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі» па тэлефоне 8 (0232) 21-70-00.

Жыхары горада Гомеля і Гомельскай вобласці змогуць задаць пытанні, якія закранаюць дзейнасць у галіне электрасувязі і лічбавага развіцця.

Папярэдні запіс на прыём: з 18 па 19 жніўня з 8:30 да 13:00 і з 13:45 да 17:30 па нумары тэлефона ў г.Гомелі: 8 (0232) 29-65-50.

Месца правядзення прыёму: пр. Леніна, 1, г.Гомель.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/gomel/vyyazny-pryyom-u-gomeli