У Слуцку адбылася прэзентацыя лічбавай платформы «Мой горад»

У Слуцкі РВК былі запрошаны прадстаўнікі Мінскага філіяла «Белтэлекам», Слуцкага ЗУЭС і прадстаўнікі ад арганізацый г.Слуцка і Слуцкага раёна.

Платформа «Мой горад» дае карыстальнікам доступ да розных паслуг і інфармацыі аб жыцці горада. З яе дапамогай жыхары могуць лёгка запісацца на прыём у дзяржаўныя ўстановы або замовіць паслугі, даведацца пра рэжым працы кафэ, рэстаранаў і многае іншае. Дзякуючы мабільнаму дадатку «Мой горад» узаемадзеянне людзей з гарадской інфраструктурай можа стаць лёгкім і простым. Карыстальнік зможа атрымаць доступ да інфармацыі, паслуг і сэрвісу з адзінай сістэмы.

Удзельнікі прэзентацыі актыўна задавалі пытанні і выказвалі свае прапановы па паляпшэнні дадатку.

Зацікаўленасць з боку прадстаўнікоў арганізацый ёсць і будзе падмацоўвацца суправаджэннем паслугі «Мой Горад» спецыялістамі Слуцкага ЗУЭС.

Сустрэча прайшла ў пазітыўным ключы і знайшла водгук як з боку Слуцкага РВК, так і прадстаўнікоў арганізацый.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/minsk/u-slucku-adbylasya-prezentacyya-lichbavay-platformy-moy-gorad