Развівайце бізнес з надзейным інтэрнэтам: у лінейцы «Бізнес-камплект» з'явіўся новы тарыф

«Белтэлекам» пашырае лінейку тарыфных планаў доступу ў інтэрнэт для карпаратыўных кліентаў. Цяпер юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам даступны новы тарыф «Бізнес-камплект 50».

Нелімітуемы доступ у інтэрнэт з хуткасцю да 50 Мбіт/с на прыём і 25 Мбіт/с на перадачу забяспечыць стабільнае функцыянаванне ўсіх анлайн-працэсаў сучаснага офіса. Высокая хуткасць і неабмежаваны трафік дазволяць хутка загружаць і адпраўляць інфармацыю, працаваць анлайн або праводзіць відэаканферэнцыі.

Абаненты, якія падключылі «Бізнес-камплект 50», могуць таксама карыстацца дадатковымі паслугамі, напрыклад, антывіруснай абаронай, паслугай «Бяспечны Інтэрнэт» і іншымі сэрвісамі для бяспечнай працы ў сетцы.

Як падлучыць «Бізнес-камплект 50»:

  • звярнуцца ў сэрвісны цэнтр «Белтэлекам»;
  • скарыстацца дадаткам «Мой Белтэлекам» або кабінетам карыстальніка.

Кошт «Бізнес-камплект 50» складае 40 рублёў у месяц.

Даведацца больш аб тарыфе, умовах і тэхнічнай магчымасці падключэння можна па кругласутачным нумары 123.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/razvivayce-biznes-z-nadzeynym-internetam-u-lineycy-biznes-kamplekt-zyaviusya-novy-taryf