Старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта ўручыў падзячны ліст Гомельскаму філіялу РУП "Белтэлекам"

Старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Прывалаў У.А. уручыў дырэктару Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" Дзям'янчыку С.Я. падзячны ліст калектыву філіяла за высокі прафесіяналізм, плённую працу і значны ўклад у падрыхтоўку і правядзенне святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада і XI Міжнароднаму фестывалю харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод".

Падзячныя лісты і падзякі былі ўручаны кіраўнікам адміністрацый, прадпрыемстваў і арганізацый, аддзелаў і ўпраўленняў, рэдакцый СМІ горада Гомеля, а гэта значыць, словы ўдзячнасці адрасуюцца і калектывам, якія стаяць за імі.

— Шчыра дзякую за ўвагу да нашага прыгожага горада і за жаданне зрабіць яго яшчэ лепшым, — адзначыў старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/gomel/starshynya-gomelskaga-garadskoga-vykanauchaga-kamiteta-uruchyu-padzyachny