Бізнес-семінар для карпаратыўных кліентаў прайшоў 29 лістапада ў горадзе Мазыры
229 лістапада Мазырскі ЗВЭС правёў бізнес-семінар і пазнаёміў карпаратыўных кліентаў з апошнімі тэлекамунікацыйнымі рашэннямі для бізнесу. На мерапрыемстве прысутнічалі каля 30 прадстаўнікоў кампаній і арганізацый Мазырскага раёна.
У прывітальным слове начальнік Мазырскага ЗВЭС адзначыў, што ў эпоху тэхналагічных інавацый лічбавае развіццё становіцца не проста сучасным трэндам. Мазыр, як і многія іншыя гарады Беларусі, стаіць на парозе вялікіх пераменаў. І наша задача-зрабіць гэтыя змены максімальна эфектыўнымі, камфортнымі і спрыяльнымі для ўсіх, уключаючы і для бізнесу.
Спікеры Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" прадставілі запатрабаваныя тэлекамунікацыйныя паслугі і сэрвісы дзелавым колам Мазырскага рэгіёна. На семінары абмеркавалі розныя аспекты развіцця паслуг сувязі, закранулі важную тэму кібербяспекі, а таксама разгледзелі платформенныя рашэнні і воблачныя сэрвісы для прадпрыемстваў і арганізацый.
Трэба адзначыць, што ў прысутных было шмат пытанняў да спікераў і само мерапрыемства выклікала жывую цікавасць у прысутных. У прыватнасці - паслуга "Відэакантроль" і дадатковы сэрвіс паслугі – "Відэааналітыка". Удзельнікі семінара задавалі шмат пытанняў па практычным прымяненні сэрвісу "Видеоаналитика" ў павышэнні эфектыўнасці работы бізнесу і дзяржаўных кампаній.
Фінальным завяршэннем мерапрыемства сталі жывыя зносіны ўдзельнікаў і спікераў у рамках круглага стала і падчас перапынку на кава-брэйк.
Прамыя кантакты з кліентамі дапамагаюць лепш даведацца іх бізнес-задачы, абмеркаваць актуальныя пытанні, пачуць розныя пажаданні, каб прапанаваць кожнаму аптымальнае рашэнне.
Кампанія "Белтэлекам" дзякуе ўсім удзельнікам, якія прынялі ўдзел у семінары ў Мазыры. Чакаем прадстаўнікоў арганізацый, кампаній і бізнесу на наступных семінарах для юрыдычных асоб.