Міністр сувязі і інфарматызацыі і дырэктар Мінскага філіяла "Белтэлекам" наведалі абноўлены сэрвісны цэнтр "Белтэлекам" у горадзе Валожын!
22.11.2024 Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган разам з дырэктарам Мінскага філіяла "Белтэлекам" Уладзімірам Шынкарэвічам пабывалі ў абноўленым сэрвісным цэнтры, размешчаным у горадзе Валожын.
У кастрычніку, напярэдадні абласнога свята працаўнікоў сяла "Дажынкі-2024", абноўлены сэрвісны цэнтр "Белтэлекам" адчыніў свае дзверы для жыхароў горада Валожын і раёна.
Сэрвісны цэнтр "Белтэлекам" абноўлены з мэтай паляпшэння якасці абслугоўвання і прадастаўлення сучасных тэлекамунікацыйных паслуг. У час візіту Канстанцін Шульган азнаёміўся з магчымасцямі, якія прапануе сэрвісны цэнтр для задавальнення патрэбнасцей жыхароў Валожына. Тут прадстаўлены шырокі спектр паслуг: ад падключэння да інтэрнэту да пакупкі неабходных тавараў.
"Якасць сувязі - гэта не проста тэхнічны параметр, гэта залог камфортнага жыцця і паспяховага развіцця любога рэгіёну, асабліва ў сельскай мясцовасці. Важна, каб жыхары мелі доступ да надзейных і якасных сэрвісаў", - адзначыў Канстанцін Шульган.
Мы працягваем рухацца наперад, укараняючы інавацыі і ствараючы камфортныя ўмовы для жыцця і працы. Мы ўпэўненыя, што наперадзе нас чакае яшчэ шмат значных дасягненняў і поспехаў!