Новы тарыфны план пакета паслуг для бізнесу "Бізнес-кейс 100 лайт"

У асартыменце пакетаў паслуг для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з'явіўся тарыфны план "Бізнес-кейс 100 лайт". Новы сэрвіс ідэальна падыдзе для кампаній, якім неабходны стабільны доступ да высакахуткаснага інтэрнэту і інтэрактыўнага тэлебачання.

Пакет паслуг уключае ў сябе:

  • безлімітны Інтэрнэт на хуткасці 100/50 Мбіт/с
  • інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA на ўмовах тарыфнага плана "Карпаратыўны"

Штомесячная абаненцкая плата для пакета паслуг "Бізнес-кейс 100 лайт" складае 77 рублёў без уліку ПДВ. Паслуга прадастаўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці: для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, падключаных па тэхналогіі PON з аказаннем паслуг тэлефоннай сувязі.

Аформіць падключэнне "Бізнес-кейс 100 лайт" можна, звярнуўшыся ў сэрвісны цэнтр "Белтэлекам" або пакінуўшы заяўку на сайте.

Падрабязнасці - па кругласутачным нумары 123.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/mgts/novy-taryfny-plan-paketa-paslug-dlya-biznesu-biznes-keys-100-layt