У Мінсувязі падвялі вынікі працы галіны за 9 месяцаў

5 лістапада ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь адбылася нарада, на якой падвялі вынікі працы галіны за 9 месяцаў 2024 года. Удзел у мерапрыемстве прыняў Генадзь Мельнікаў, першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам».

Арганізацыі сістэмы Мінсувязі за справаздачны перыяд паспяхова выканалі практычна ўсе паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, захавалі ўстойлівае фінансавае становішча і прадэманстравалі дадатную дынаміку па шэрагу эканамічных паказчыкаў.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг) склала 108,3 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года, рэнтабельнасць продажаў – 10,8 працэнта, зніжэнне ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі (работ, паслуг) – мінус 1,38 працэнта. Забяспечаны рост прадукцыйнасці працы і рэальнай сярэднямесячнай заработнай платы.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, звяртаючыся да прысутных кіраўнікоў арганізацый сістэмы Мінсувязі, зазначыў, што адным з асноўных крытэрыяў развіцця галіны з'яўляюцца інвестыцыі.

Усе разумеюць, што без інвестыцый няма развіцця, і тут мы ідзем тэмпамі, апераджальнымі нашы планы. Але не забывайце, што інвестыцыі павінны быць эфектыўнымі, – сказаў Канстанцін Шульган.

Ключавой тэмай размовы сталі галіновыя паказчыкі. Міністр заклікаў кіраўнікоў і апарат Міністэрства сувязі і інфарматызацыі больш увагі надаць вузкапрафесійным «маркерам», без якіх немагчыма ўявіць працу арганізацый галіны. Найважнейшы з іх – валавая дабаўленая вартасць па секцыі «Інфармацыя і сувязь». Дадатная дынаміка захоўваецца тут на працягу ўсяго года.

Падвядзенне вынікаў работы галіны за 9 месяцаў лагічна перайшло ў пастаноўку задач на наступны перыяд.

Пры распрацоўцы бізнес-планаў на 2025 год, да якіх ужо прыступілі арганізацыі галіны, неабходна засяродзіцца на развіцці і прасоўванні менавіта эфектыўных праектаў, – заклікаў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

«Белтэлекам» працягне актыўна працаваць над рэалізацыяй пастаўленых задач і ўмацоўваць пазіцыі на рынку тэлекамунікацыйных паслуг.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/u-minsuvyazi-padvyali-vyniki-pracy-galiny-za-9-mesyacau