З 14 па 21 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца цудоўнае свята – Тыдзень бацькоўскай любові!
Дарагія сябры! У гэтыя дні мы выказваем сваю глыбокую падзяку і ўдзячнасць самым дарагім людзям – нашым мамам і татам.
Гэтае свята-выдатная магчымасць сказаць бацькам, як мы цэнім іх працу, клопат, бясконцую любоў і падтрымку.
З першых дзён жыцця бацькі атачаюць дзяцей цяплом і клопатам, яны першыя настаўнікі, верныя сябры, абаронцы і апора, дзеляцца з дзецьмі сваімі ведамі, вопытам, усімі сваімі лепшымі якасцямі.
Тыдзень бацькоўскай любові - гэта не проста каляндарныя даты. Гэты час, калі кожны можа ўспомніць усе шчаслівыя моманты, праведзеныя з блізкімі, сказаць дзякуй за ўсё, што яны для нас зрабілі, і выказаць бясконцую любоў і ўдзячнасць.
Ад усёй душы віншуем усіх маці і бацькоў з гэтым цудоўным святам!
З павагай,
Дырэктар Віцебскага філіяла РУП " Белтэлекам"
Дзмітрый Казак