Новыя дамоўленасці
У ходзе праведзенай сёння дзелавой сустрэчы супрацоўніка групы па працы з ключавымі кліентамі Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам» Таццяны Вечар з галоўным урачом установы аховы здароўя Брэсцкай Цэнтральнай гарадской бальніцы Андрэем Мокравым, былі абмеркаваны бягучы стан папярэдніх дамоўленасцей, магчымыя шляхі развіцця супрацоўніцтва і намечаны новыя перспектывы. У прыватнасці, было прапанавана замяніць традыцыйную тэлефанію на воблачную. Андрэй Уладзіміравіч адзначыў, наколькі важна выкарыстоўваць новы ўзровень камунікацыі, выказаў гатоўнасць і падтрымку.
Мы выказваем шчырую ўдзячнасць за плённае ўзаемадзеянне і прыкладаем разнастайныя намаганні для яго далейшага паспяховага развіцця.