СМІ пра нас: Толькі перадавыя рашэнні.

РУП "Белтэлекам" - брэнд, вядомы ўсім жыхарам Беларусі. Пра тое, якія паслугі электрасувязі карыстаюцца попытам у жыхароў Стаўбцоўскага раёна і што супрацоўнікі кампаніі гатовы прапанаваць жыхарам і арганізацыям, распавёў карэспандэнту газеты "7 дней" начальнік Стаўбцоўскага цэха электрасувязі Сяргей Блінкоўскі.

«Патрэбнасць у сучасных паслугах сувязі ўзрастае ў насельніцтва з кожным днём. Зусім нядаўна высокай хуткасцю падлучэння да сеткі інтэрнэт лічыліся 10 Мбіт/с, а сёння нашы сеткі дазваляюць падлучаць пакеты паслуг на хуткасці 200 і нават 500 Мбіт/с. Больш за 20% нашых абанентаў ужо ацанілі перавагі працы на самых высокіх хуткасцях. Што характэрна, першым абанентам пакета паслуг "ЯСНА 500" стаў не гарадскі абанент, першае падключэнне выканана ў вёсцы Перцы Стаўбцоўскага раёна. Усё гэта стала магчыма дзякуючы развіццю оптавалакновай інфраструктуры з устаноўкай сучаснага высокапрадукцыйнага абсталявання, якое ахоплівае як гарадскія, так і сельскія населеныя пункты.»

Больш падрабязна пра перспектывы развіцця інфраструктуры ў Стаўбцоўскім рэгіёне чытайце на сайце газеты "7 дней".

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін і абнаўленняў!


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/minsk/smi-pra-nas-tolki-peradavyya-rashenni