Калектывы Лепельскага і Чашніцкага ўчасткаў электрасувязі прынялі ўдзел у святкаванні Дня горада Лепеля і Чашнік

Мінулыя выходныя выдаліся багатымі на святы. Адразу два гарады на Віцебшчыне адзначылі свае Дні нараджэння-Лепель і Чашнікі.
На святкаванне сабралася мноства жыхароў і гасцей горада, прайшлі шэсці калектываў раёнаў.
Калектыў Лепельскага ўчастка электрасувязі прыняў актыўны ўдзел у значнай падзеі ў жыцці свайго горада. У цэнтры Лепеля працавала інтэрактыўная пляцоўка, дзе жыхары маглі даведацца больш пра паслугі і тавары ў растэрміноўку ад "Белтэлекам" і набыць неабходнае.
Анатоль Купрэвіч, начальнік Лепельскага УЭ:
- Удзел у гарадскіх мерапрыемствах для прадпрыемства выдатная магчымасць прадэманстраваць свае навінкі і дасягненні і стаць яшчэ бліжэй да нашых абанентаў. А прома акцыі і розыгрышы сувеніраў дадаюць святу асаблівую атмасферу і залучаюць людзей у яго актыўнасці.
"Белтэлекам" заўсёды побач у важныя моманты жыцця!


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/kalektyvy-lepelskaga-i-chashnickaga-uchastkau-elektrasuvyazi-prynyali-udzel