У ZALA з'явіўся новы дзіцячы тэлеканал

Паважаныя абаненты!

26 жніўня 2024 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 108-й кнопцы пачалося вяшчанне тэлеканала «Смайлік».

«Смайлік» – дзіцячы тэлеканал, напоўнены пазнавальным, развіваючым і забаўляльным кантэнтам. Тэлевяшчанне насычана яркімі вобразамі з любімых казак, задача якіх – навучыць, абудзіць цікавасць да навукі і навакольнага свету. Займальныя шоу, падарожжы і эксперыменты адкрыюць загадкі, якія ўтойваюцца на кожным кроку, а творчыя майстар-класы падораць свежыя ідэі для развіцця базавых навыкаў і дробнай маторыкі.

У эфіры няма доўгіх складаных перадач. Усе яны створаны ў кароткім фармаце, максімальна даступным і прывабным для дзяцей ад 3 да 12 гадоў. Проста уключыце тэлеканал і адкрыйце захапляльны свет свайму дзіцяці!

Прыемнага прагляду!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/u-zala-zyaviusya-novy-dzicyachy-telekanal-0