"Белтэлекам" у Дзень нараджэння Докшыц прэзентуе гораду варкаўт-пляцоўку "ЯСНА"!

9 жніўня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё спартыўнага комплексу " ЯСНА", які кампанія "Белтэлекам " прэзентуе Докшыцам. Мерапрыемства адбудзецца ў разгар святкавання Дня горада.
Сустракаемся ў 17.15 на гарадскім стадыёне ў Докшыцах (вул.Спартыўная).
"Белтэлекам" ужо не першы год праводзіць маштабную рэспубліканскую акцыю «Свята нашага двара разам з ЯСНА», у рамках якой кампанія абсталюе пляцоўкі рознымі спартыўнымі комплексамі «ЯСНА» ў гарадах Беларусі.
У праграме - конкурсы, латарэі, гульні, прызы, віншаванне жыхароў і гасцей горада са святам у зоне варкаўт-пляцоўкі і ў месцах масавых гулянняў. А самыя актыўныя ўдзельнікі апрабуюць на сабе трэнажоры і ацэняць увесь функцыянал спартыўнай пляцоўкі.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/beltelekam-u-dzen-naradzhennya-dokshyc-prezentue-goradu-varkaut-plyacouku