У Брэсцкім філіяле падвялі вынікі працы

6 жніўня ў Вялікай студыі Брэсцкага філіяла прайшло пасяджэнне Савета філіяла з удзелам першага намесніка генеральнага дырэктара РУП "Белтэлекам" Генадзя Васільевіча Мельнікава. У рабоце Савета прынялі ўдзел начальнікі ЗВЭС, начальнікі раённых цэхаў і ўчасткаў, кіраўнікі падраздзяленняў, размешчаных у г.Брэсце, з дакладамі выступілі дырэктар Брэсцкага філіяла А.М.Кенда, начальнік камерцыйнай службы Р.К.Шавялінскі, намеснік дырэктара па будаўніцтве і ідэалагічнай рабоце М.М.Дземідзюк, галоўны эканаміст С.М.Краўцоў.

На пасяджэнні былі разгледжаны вынікі работы Брэсцкага філіяла за першае паўгоддзе 2024 года і задачы на другое паўгоддзе гэтага года, вызначаны прыярытэтныя мэты. Удзельнікі Савета прапанавалі і абмеркавалі шляхі іх вырашэння, абмяняліся вопытам, атрыманым у іншых філіялах РУП "Белтэлекам". Падводзячы вынікі пасяджэння, Генадзь Васільевіч распавёў аб дасягненнях і стратэгічных мэтах кампаніі.

 


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/brest/u-bresckim-filiyale-padvyali-vyniki-pracy