Лайфстайл для моладзі: ZALA прапануе новы тэлеканал

З 24 ліпеня тэлебачанне ZALA прапануе новы тэлеканал.

На 95 кнопцы ў базавым і пашыраных пакетах ZALA IPTV, базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалася трансляцыя тэставага тэлеканала EPIC.

EPIC – тэлеканал у жанры лайфстайл, заснаваны на эксклюзіўным блогерскім кантэнце. Гэта больш за 200 гадзін топавага кантэнту, які яшчэ ніколі не паказвалі па тэлебачанні.

У эфірную сетку ўваходзяць праграмы рознай тэматыкі: ад вандровак і аўтамабіляў да архітэктуры і навукі.Самымі папулярнымі на EPIC з'яўляюцца трэвел-шоў, лідзіруе сярод якіх праект блогера Лэні Пашкоўскага «Хачу дадому». У ТОП-3 па праглядах таксама ўваходзяць шоў на аўта-мота тэматыку «Булычоў. Масквіч» і навукова-папулярныя шоў UTOPIA SHOW, «Рэдакцыя. Навука», GEO.

Прыемнага прагляду!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/layfstayl-dlya-moladzi-zala-prapanue-novy-telekanal