У Віцебску адчыніў дзверы для наведвальнікаў абноўлены сэрвісны цэнтр «Белтэлекам»

18 ліпеня ў г. Віцебску ўрачыста адкрыты абноўлены сэрвісны цэнтр «Белтэлекам». У сучасным офісе створана безбар'ернае асяроддзе і камфортныя ўмовы для знаёмства з шырокай лінейкай лічбавых рашэнняў кампаніі.

Адкрыццё флагманскага сэрвіснага цэнтра стала чарговым важным этапам у павышэнні кліенцкага сэрвісу і даступнасці паслуг. Гэтую значную падзею з калектывам «Белтэлекама» падзялілі ганаровыя госці: старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Генадзь Сабыніч, кіраўнік Першамайскага раёна г. Віцебска Яўген Сямёнычаў і, вядома, абаненты кампаніі.

Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксей ІВАШКІН:

Узаемадзеянне кампаніі «Белтэлекам» і адміністрацыі вобласці і горада ўвесь час развіваецца. Дзякуючы сумеснай рабоце ў Віцебскім рэгіёне актыўна развіваюцца інавацыйныя тэхналогіі, ствараецца сучасная інфраструктура, укараняюцца лічбавыя паслугі і праекты. Напрыклад, Віцебская вобласць стала лідэрам па прасоўванні мабільнага дадатку «Мой горад».

Адкрыццё сэрвіснага цэнтра – важны крок у развіцці кампаніі, які дазволіць зрабіць нашы паслугі яшчэ бліжэй і даступней кожнаму чалавеку. Хачу падзякаваць усім карыстальнікам – і жыхарам Віцебска, і нашым карпаратыўным кліентам – за давер і супрацоўніцтва. Упэўнены, што сучасныя тэхналогіі «Белтэлекама» сапраўды карысныя і робяць жыццё больш камфортным і дынамічным, а бізнес больш эфектыўным.

Перарэзаўшы сімвалічную чырвоную стужку, ганаровыя госці азнаёміліся з работай сервіснага цэнтра і абмеркавалі асноўныя дасягненні і праекты Віцебскага рэгіёну. У камфортнай функцыянальнай прасторы рэалізаваны самыя перадавыя тэхналогіі абслугоўвання: прынцып «аднаго акна» і электронная чарга, выдзелены месцы для працы з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі. Прадугледжаны вітрыны з таварамі і кабінет дыягностыкі абсталявання. Тут жа арганізавана зручная зона чакання з мяккай мэбляй і дзіцячым кутком, устаноўлены гукавое апавяшчэнне і інфармацыйнае табло, працуе сістэма кандыцыянавання. Добры настрой падорыць зона рэлаксу, аформленая ў выглядзе вадаспаду.

Як расказаў дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Дзмітрый Казак, асаблівая ўвага пры праектаванні памяшкання была ўдзелена стварэнню даступнага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Сэрвісны цэнтр аснашчаны сістэмай сродкаў гукавой, візуальнай і тактыльнай інфармацыі, уваходная група абсталявана пандусам.

У сэрвісным цэнтры можна заключыць дамову на дзясяткі паслуг – ад стацыянарнага тэлефона і тэлебачання ZALA да высакахуткаснага інтэрнэту byfly і «Відэакантролю». Асобай папулярнасцю карыстаюцца пакеты паслуг «ЯСНА». Тут таксама прадстаўлены шырокі асартымент тавараў, якія абаненты кампаніі могуць набыць у растэрміноўку. Спецыялісты пракансультуюць па ўсіх пытаннях і дапамогуць выбраць аптымальнае рашэнне.

У гэты важны дзень генеральны дырэктар Аляксей Івашкін таксама павіншаваў пастаянных абанентаў, якія доўгія гады актыўна карыстаюцца паслугамі кампаніі «Белтэлекам».

У 2024 годзе мы святкуем 80 гадоў мірнага жыцця нашай краіны і юбілей з дня заснавання горада Віцебска. Зусім нядаўна прагучалі апошнія акорды Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Адкрыццё сэрвіснага цэнтра сувязісты Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» прымеркавалі да гэтых знамянальных дат, зрабіўшы падарунак любімаму гораду і яго жыхарам.

Сэрвісны цэнтр «Белтэлекам» чакае наведвальнікаў па адрасе: г. Віцебск, прасп.Чарняхоўскага, 19, 1.

1

2

3

4

5


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/u-vicebsku-adchyniu-dzvery-dlya-navedvalnikau-abnouleny-servisny-centr-beltelekam