Лета - час навальніц!

Навальніца - гэта ўражлівая атмасферная з'ява, аднак за ўсёй гэтай велічнай прыгажосцю хаваецца рэальная небяспека. Маланкі - гэта электрычныя разрады, якія могуць быць смяротна небяспечныя для чалавека. Калі маланка трапляе ў будынак, яна можа выклікаць не толькі пажар. Маланка можа знішчыць электраабсталяванне, якое знаходзіцца ў будынку.

Нагадваем, што падчас навальніцы не проста рэкамендуецца, а варта:

- Радыё, тэлевізары, антэны адключыць фізічна, не карыстацца электрапрыборамі і тэлефонам; лепш за ўсё, калі ёсць магчымасць ўстаноўкі спецыяльнай маланкааховы на электрычныя сеткі дома або кватэры і асобны рубільнік, якім можна будзе адключаць дом або кватэру цалкам.

- Мадэмы, якія падключаны да медных ліній, трэба адключаць цалкам і ад электрасілкавання, і ад лініі. Аптычныя мадэмы - толькі ад электрасілкавання, таму што па аптычных лініях сувязі электрычнасць перадаць немагчыма.

- Не здзяйсняць ніякіх маніпуляцый з электрычнымі разеткамі;

- Не выходзіць з дому, зачыніць вокны, дзверы і коміны, паклапаціцца, каб не было скразняку, які можа прыцягнуць шаравую маланку;

- Калі нешта не працуе, то не варта рамантаваць гэта неадкладна. Бяспечней заняцца рамонтам пасля навальніцы;

Навальніцы - гэта сур'ёзная з'ява, якае патрабуе асцярожнасці і веды пра тое, як паводзіць сябе у такія моманты. Памятаеце пра небяспеку і выконвайце рэкамендацыі, каб захаваць сваю бяспеку!


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/brest/leta-chas-navalnic