Віншуем з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавінай вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Паважаныя калегі і дарагія сябры!

Ад імя Мінскага філіяла РУП "Белтэлекам" шчыра віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Гэты дзень з'яўляецца сімвалам нашай свабоды і суверэнітэту. Гэта дзень памяці і гонару за перамогу, за гераічнасць і самаахвяраванне нашага народа, які змагаўся за шчасце і мірную будучыню.

У гэтае свята мы жадаем вам здароўя, дабрабыту і росквіту. Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, дасягненнямі і новымі магчымасцямі.

Са святам вас!

 

З павагай,

Дырэктар Мінскага філіяла

РУП "Белтэлекам"

В.М.Шынкарэвіч


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/minsk/vinshuem-z-dnyom-nezalezhnasci-respubliki-belarus-i-80-y-gadavinay