Аўтапрабег "Шлях Незалежнасці!"

Супрацоўнікі Брэсцкага філіяла РУП "Белтэлекам" прынялі ўдзел у аўтапрабегу "Шлях Незалежнасці!", прысвечаным 80-годдзю вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мерапрыемства пачалося ў Брэсцкай крэпасці з мітынгу-рэквіема, на якім выступілі прадстаўнікі адміністрацыі горада, ветэраны. Яны адзначылі важнасць захавання памяці аб гераічным мінулым нашай краіны і падкрэслілі ролю цяперашняга пакалення ў выхаванні моладзі. Пасля цырымоніі ўскладання кветак адбыўся аўтапрабег ад Брэсцкай крэпасці па галоўных вуліцах горада Брэста да Гарнізонных могілак, дзе ўдзельнікі аўтапрабегу прынялі ўдзел ва ўрачыстым ускладанні кветак ля галоўнага манумента могілак.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/brest/autaprabeg-shlyakh-nezalezhnasci