Правядзенне прамой тэлефоннай лініі

Паведамляем, што ў сераду, 26 чэрвеня, з 10.00 да 12.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія з намеснікам дырэктара па тэхнічных пытаннях філіяла "Мінская гарадская тэлефонная сетка" РУП "Белтэлекам" Шпакам Юрыем Мікалаевічам.

У гэты дзень па тэлефоне (017) 256-20-90 можна будзе задаць пытанні, якія датычацца аказання паслуг, укаранення новых інфармацыйных паслуг, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі кампаніі "Белтэлекам".

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян, пры звароце на «прамую тэлефонную лінію» неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя аб месцы жыхарства або работы/вучобы.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/mgts/pravyadzenne-pramoy-telefonnay-linii