"Белтэлекам" на фестывалі вулічнага мастацтва " Волаты Прыдзвіння"

У мінулыя выхадныя на VI абласным фестывалі вулічнага мастацтва "Волаты Прыдзвіння" "Белтэлекам" прадставіў яркую і незвычайную тэматычную пляцоўку.
Гасцей і жыхароў аграгарадка Ноўка Віцебскага раёна, дзе праходзіла свята, сустракалі прома-акцыі, прэзентацыі паслуг і тавараў з сувенірамі ад "Белтэлекам".
Ігар Прыгун, начальнік Віцебскага цэха электрасувязі, падкрэсліў:
- Удзел у такіх эксклюзіўных мерапрыемствах для кампаніі з'яўляецца важнай і ганаровай справай. На гэтым яркім і запамінальным свяце наша прадпрыемства паспяхова прадставіла свае паслугі і тавары, падкрэсліўшы тым самым сваю актыўную ролю ў культурным жыцці Віцебшчыны.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/beltelekam-na-festyvali-vulichnaga-mastactva-volaty-prydzvinnya