Спаборніцтвы па валейболе сярод прадпрыемстваў, арганізацый горада Мінска, прайшлі з 7 па 10 чэрвеня

7-10 чэрвеня на адкрытых пляцоўках УА "БДУФК" у рамках XXIX круглагадовай спартакіяды сярод прадпрыемстваў, арганізацый горада Мінска, прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод мужчынскіх каманд.

Уладальнікам залатых узнагарод стала каманда РУП "Белтэлекам", гонар якой абаранялі і спартсмены філіяла "Мінская гарадская тэлефонная сетка" - Глебаў Вячаслаў, Шпунтаў Аляксей, Пелаеў Раман, Кантэмір Сцяпан, Цішчанка Аляксандр.

Віншуем пераможцаў і жадаем новых яркіх спартовых перамог!


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/mgts/spabornictvy-pa-valeybole-syarod-pradpryemstvau-arganizacyy-gorada-minska