"Белтэлекам" і "Аршанская газета" правялі цікавую акцыю "Мой горад / Орша"

Уяўляеце, які ажыятаж быў на цэнтральнай плошчы горада падчас мерапрыемства. Вялікая колькасць людзей, весялосць, атмасфера свята. Кожны ўдзельнік акцыі быў рады атрымаць сувеніры, усталяваўшы дадатак "Мой горад " на сваіх смартфонах. Бо гэта выдатны спосаб быць у курсе ўсіх падзей і навін свайго горада.
"Такія мерапрыемствы сапраўды спрыяюць аб'яднанню гараджан, ствараюць пазітыўныя ўражанні і дапамагаюць аператыўна даведацца інфармацыю аб важных падзеях", -адзначыў начальнік Аршанскага ЗВЭС Аляксандр Блізнякоў.
Спампаваць "Мой горад (Беларусь)" можна цалкам бясплатна ў AppStore і Google Play.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/vitebsk/beltelekam-i-arshanskaya-gazeta-pravyali-cikavuyu-akcyyu-moy-gorad/orsha