У кіберпрасторы – пад абаронай! У Беларусі стартавала дэкада кібербяспекі

Прафілактычная акцыя «Дэкада кібербяспекі» праходзіць у Беларусі з 27 мая па 5 чэрвеня.

Мерапрыемства накіравана на павышэнне лічбавай пісьменнасці грамадзян. Асаблівая ўвага – уразлівым катэгорыям насельніцтва: пажылым людзям і дзецям. Гэтымі днямі адбудуцца лекцыі і семінары, у ходзе якіх спецыялісты раскажуць аб распаўсюджаных відах IT-злачынстваў, дадуць практычныя парады па абароне ад зламыснікаў, растлумачаць, як захаваць сродкі пры ажыццяўленні фінансавых аперацый.

Супрацоўнікі міліцыі нагадаюць непаўналетнім аб правілах паводзін у сацсетках, месэнджарах і анлайн-гульнях. У час наведвання школьных сходаў педагогам і бацькам раскажуць аб найбольш распаўсюджаных правапарушэннях падлеткаў у інтэрнеце, адказнасці за такія дзеянні.

Звяртаем увагу, што «Белтэлекам» прапануе карысныя сэрвісы «Бацькоўскі кантроль» і «Бяспечны інтэрнэт», якія не толькі зберагуць прылады ад шкоднасных праграм і фішынгу, але і гарантуюць бяспеку дзяцей ад негатыўнага ўплыву лічбавага свету пры выкарыстанні камп'ютараў, смартфонаў і планшэтаў.

Свой уклад у павышэнне лічбавай пісьменнасці ўносіць і тэлеканал «ЯСНАе ТV». Вядучыя і эксперты праграм «У адкрытым доступе» і «Час высокіх тэхналогій» распавядаюць, як абараніць асабістыя дадзеныя, распазнаць ашуканскія схемы і пазбегнуць іншых анлайн-пагроз.

Усе праекты тэлеканала даступныя на YouTube-канале «Белтэлекам» па спасылцы.

Запрашаем усіх прыняць удзел у мерапрыемствах дэкады!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/u-kiberprastory-pad-abaronay-u-belarusi-startavala-dekada-kiberbyaspeki