Адзіны дзень інфармавання з удзелам кіраўніка Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Канстанціна Канстанцінавіча Шульгана прайшоў у г. Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці

Сёння, 16 мая, міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Канстанцінавіч Шульган у рамках адзінага дня інфармавання правёў сустрэчу з працоўнымі калектывамі Буда-Кашалёўскага ўчастка электрасувязі Жлобінскага занальнага вузла электрасувязі Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" і Буда-Кашалёўскага ўчастка паштовай сувязі Гомельскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі РУП "Белпошта".

Тэма Адзінага дня інфармавання:"ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь".

У сустрэчы прынялі ўдзел дырэктар Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" Сяргей Яўгенавіч Дзям'янчык, начальнік Жлобінскага ЗВЭС Фядотава Галіна Анатольеўна і намеснік начальніка Буда-Кашалёўскага УЭС Зайцаў Эдуард Мікалаевіч, калектыў Буда-Кашалёўскага УЭС.

У рамках сустрэчы міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Канстанцінавіч Шульган заслухаў даклад намесніка начальніка Буда-Кашалёўскага УЭС Зайцава Эдуарда Мікалаевіча "Асноўныя вынікі працы Буда-Кашалёўскага УЭС". У дакладзе былі агучаны вынікі, дасягнутыя Буда-Кашалёўскім УЭС за апошнія пяць гадоў дзейнасці ў сферы тэлекамунікацый і паслуг электрасувязі, аб'ёмы і перспектыўныя пабудовы сетак PON у Буда-Кашалёўскім раёне, дасягненні і планы па нарошчванні абаненцкіх баз паслуг доступу ў сетку інтэрнэт, тэлебачання і іншых паслуг і сэрвісаў электрасувязі. Намеснік начальнік вузла электрасувязі распавёў пра дасягненні і перспектывы ўстаноўкі камер паслугі "Відэакантроль" у рэгіёне, а таксама абмаляваў асноўныя напрамкі стратэгічнага развіцця.

У завяршэнні сустрэчы міністр адказаў на пытанні работнікаў.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/gomel/adziny-dzen-infarmavannya-z-udzelam-kiraunika-ministerstva-suvyazi-i