Баранавіцкі ЗВЭС адзначае Дзень радыё, тэлебачання і сувязі

07 мая 2024 года ў Баранавіцкім ЗВЭС адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прафесійнаму святу "Дзень радыё, тэлебачання і сувязі".  Словамі віншавання працоўнага калектыву адкрыў мерапрыемства начальнік Баранавіцкага ЗВЭС Цыуля О.А.

У гонар прафесійнага свята былі ўзнагароджаны лепшыя работнікі Баранавіцкага ЗВЭС, а таксама работнікі, стаж працы якіх у галіне сувязі дасягнуў 25-гадовай мяжы.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/brest/baranavicki-zves-adznachae-dzen-radyyo-telebachannya-i-suvyazi